Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2016, 11:14

Прагноз надвор'я на 25 мая: кароткачасовыя дажджы

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 25 мая будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е і да плюс 24 градусаў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні 2-7 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў цяпла, днём - 18-24 градусы са знакам плюс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі