Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2018, 14:50

Прафсаюзы правядуць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі 22 лютага

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзныя прававыя прыёмы пройдуць у Беларусі 22 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

Больш за сотню прававых інспектараў ФПБ бясплатна пракансультуюць жадаючых па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Прыёмы пройдуць у раённых, гарадскіх аб'яднаннях прафсаюзаў і непасрэдна ў арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў. Пра месца і час правядзення кансультацый можна даведацца на інтэрнэт-партале ФПБ і ў арганізацыях прафсаюзаў свайго горада або раёна.

У 2017 годзе было праведзена дзевяць такіх прыёмаў. Прафсаюзныя прававыя інспектары працы прынялі больш за 4 тыс. чалавек. Тым, хто звярнуўся, былі дадзены растлумачэнні і рэкамендацыі, у неабходных выпадках складзены працэсуальныя дакументы. "Папулярнасць прафсаюзных прававых прыёмаў расце, асабліва гэта датычыцца невялікіх гарадоў і раённых цэнтраў: чалавеку не даводзіцца ехаць на прыём да юрыста ў абласны цэнтр або сталіцу, ён можа атрымаць кваліфікаваную кансультацыю ў сябе ў горадзе", - адзначылі ў прэс-службе.

Аналіз зместу зваротаў, якія паступілі ў ходзе прафсаюзных прыёмаў грамадзян, сведчыць, што асноўная маса прыпадае на прававыя пытанні, якія закранаюць працоўную дзейнасць грамадзян, - 65 працэнтаў. На другім месцы па актуальнасці - пытанні прымянення жыллёвага заканадаўства (12 працэнтаў), на трэцім - пытанні пенсійнага заканадаўства (10 працэнтаў).

З лістапада 2017 года ў некаторых рэгіёнах у час прававых прыёмаў да прафсаюзных юрыстаў далучаюцца супрацоўнікі пракуратуры. Сумесная работа дае магчымасць аператыўна рэагаваць і вырашаць праблемы, з якімі прыходзяць людзі: прадстаўнікі ФПБ і пракуратуры на месцы могуць абмеркаваць усе нюансы і прапрацаваць план далейшых дзеянняў па абароне правоў работнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі