Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2017, 17:56

Прафсаюзныя актывісты дапамогуць аграрыям ва ўборцы ўраджаю

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзныя актывісты далучацца да працаўнікоў вёскі на ўборцы ўраджаю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

"Дапамога ў работах па зборы агародніны і садавіны, сушцы збожжа, нарыхтоўцы саломы і лёну будзе аказана па ўсёй краіне там, дзе ў гэтым ёсць неабходнасць", - падкрэслілі ў ФПБ.

Так, 25 жніўня больш як 30 прафсаюзных актывістаў Гомельскай вобласці акажуць дапамогу КСУП "Усход" (Гомельскі раён) у зборы ўраджаю агародніны. Работы прадоўжацца з 9.00 да 15.00. У гэты ж дзень плануецца, што ў Віцебскім рэгіёне прадстаўнікі прафсаюзаў адразу двух раёнаў (Дубровенскага і Аршанскага), а таксама Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў адправяцца дапамагаць работнікам ААТ "Дубровенскі льнозавод". Каля 70 чалавек выйдуць на поле, каб сабраць лён у стужкі для яго далейшай уборкі. Работы прадоўжацца з 8.00 да 17.00.

"У Магілёўскай вобласці каля 40 чалавек будуць задзейнічаны ў зборы буракоў і морквы на палях ААТ "Фірма "Вейна" (Магілёўскі раён). У бягучым годзе тут добры ўраджай, і рабочыя рукі вельмі патрэбны", - расказалі ў прэс-службе. Работы прадоўжацца з 9.00 да 15.00.

Брэсцкі прафсаюзны актыў 25 жніўня адправіцца ў ААТ "Азяты Агра" (Жабінкаўскі раён). Тут будуць праведзены работы па нарыхтоўцы саломы. Работы прадоўжацца з 8.00 да 15.00.

"З першых дзён уборачнай кампаніі прафсаюзныя спецыялісты пастаянна выязджалі ў поле, праводзілі маніторынг забеспячэння хлебаробаў гарачым харчаваннем, спецадзеннем, выканання тэхнікі бяспекі і аператыўна вырашалі ўзнікаючыя праблемы. А там, дзе гэта было неабходна, дапамагалі ў набыцці маразільнікаў, спецыяльных кантэйнераў для дастаўкі гарачага харчавання, бойлераў для душавых і сталовых, спецадзення і абутку", - адзначылі ў прэс-службе ФПБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі