Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2016, 10:45

Прафесійнае свята беларускіх следчых атрымала афіцыйны статус

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўводзіцца Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства, які будзе адзначацца 12 верасня. Аб гэтым гаворыцца ва ўказе нумар 229 ад 21 чэрвеня 2016 года, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

"Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства - 12 верасня", - такім радком указ нумар 229 дапаўняе іншы дакумент - указ нумар 157 ад 26 сакавіка 1998 года "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

Дата выбрана не выпадкова. Менавіта 12 верасня 2011 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 409 "Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі