Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2018, 17:26

Прафесія супрацоўніка органаў унутраных спраў застаецца адной з самых шануемых - Зась

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафесія супрацоўніка органаў унутраных спраў застаецца адной з самых шануемых, заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню беларускай міліцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваша служба заўсёды была нялёгкай, ды і небяспечнай. Але ваша праца вельмі патрэбна кожнаму грамадзяніну нашай краіны, народу і дзяржаве ў цэлым. Таму ваша прафесія заўсёды была і застаецца адной з самых шануемых і паважаных", - сказаў Станіслаў Зась.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у размове з журналістамі падкрэсліў, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў кожны дзень адчуваюць адказнасць за бяспеку грамадзян. "На мой погляд, менавіта гэта стабільнасць і забеспячэнне бяспекі нашых грамадзян - асноўнае дасягненне, якое паўтараецца з году ў год", - сказаў ён.

Гаворачы аб выніках дзейнасці за мінулы год, міністр адзначыў, што супрацоўнікі міліцыі асаблівую ўвагу ўдзялілі прафесійнаму развіццю, падрыхтоўцы, узмоцнены аналітычны складнік у рабоце МУС. Дзякуючы комплекснай рабоце ўсіх органаў праваахоўнага блока ў краіне ў грамадзян было значна менш падстаў звяртацца за абаронай сваіх правоў і законных інтарэсаў. Знізілася колькасць загінулых ад злачынных замахаў, зменшылася колькасць цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбояў.

Ігар Шуневіч павіншаваў усіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў - дзеючых і ветэранаў, членаў іх сем'яў з прафесійным святам, пажадаў здароўя, поспехаў і дабра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі