Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2017, 17:00

Праект закона аб электраэнергетыцы перададзены на разгляд у Саўмін

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект закона аб электраэнергетыцы перададзены на разгляд у Савет Міністраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Праект закона "Аб электраэнергетыцы" пасля правядзення ўзгаднення і грамадскага абмеркавання ўнесены Міністэрствам энергетыкі ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў. Праект дакумента разгледжаны 38 дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, а таксама грамадска-кансультатыўным саветам Мінэнерга.

"У фокус увагі зацікаўленых трапілі пытанні ўдзелу ў электраэнергетычным рынку генерацыі, што выкарыстоўвае ўзнаўляльныя крыніцы энергіі, неабходнасці ўліку экалагічных патрабаванняў пры вытворчасці электрычнай энергіі, магчымасці ажыццяўлення юрыдычнай асобай іншых відаў дзейнасці нараўне з вытворчасцю электрычнай энергіі. У выніку абмеркавання названых пытанняў былі ўнесены змяненні ў адпаведныя артыкулы законапраекта", - растлумачылі ў прэс-службе.

Азнаёміцца са зместам праекта закона можна на сайце Міністэрства энергетыкі ў падраздзеле "Праекты" раздзела "Заканадаўства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі