Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2018, 15:56

Праект указа аб удасканаленні парадку абыходжання з адходамі вынесены на публічнае абмеркаванне

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа "Аб удасканаленні парадку абыходжання з адходамі, якія ўтвараюцца пасля страты спажывецкіх уласцівасцей тавараў і ўпакоўкі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт міністэрства.

Тэкст праекта ўказа размешчаны на сайце міністэрства ў раздзеле "Публічнае абмеркаванне праектаў НПА". Заўвагі і прапановы можна адпраўляць па электроннай пошце да 16 сакавіка 2018 года.

Праект указа распрацаваны ў мэтах забеспячэння магчымасці для рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай стратэгіі па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Беларусі да 2035 года. Прадугледжаны змяненні і дапаўненні ў частцы выканання вытворцамі і пастаўшчыкамі абавязку па забеспячэнні збору, абясшкоджвання або выкарыстання адходаў, а таксама дадатковыя напрамкі расходавання сродкаў, якія паступаюць аператару, і г.д.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі