Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 снежня 2017, 19:41

Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" плануецца дапрацаваць да 30 снежня

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" плануецца дапрацаваць да 30 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

"Праект стратэгіі прайшоў апрабацыю, шырока абмяркоўваўся ў сродках масавай інфармацыі, разглядаўся ў Савеце Міністраў. Усе жадаючыя маглі ўнесці свае прапановы, яны былі абагульнены і ўлічаны. Шэраг прапаноў быў выказаны на II З'ездзе вучоных Беларусі. Думаю, да 30 снежня мы поўнасцю дапрацуем праект стратэгіі. Цяпер мы збіраем усе матэрыялы з'езда, у лік якіх увойдзе і стратэгія. Яна будзе праграмным дакументам, на яе базе будуць распрацоўвацца бягучыя планы, праграмы, канцэпцыі. Аналагічныя стратэгіі маюць многія краіны, таму гэта важны крок", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

У праекце стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040" вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць новую якасць эканамічнага росту Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень па шэрагу напрамкаў. Мяркуецца, што дзякуючы рэалізацыі стратэгіі да 2040 года навукаёмістасць ВУП павінна скласці 3 працэнты, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак - 30 працэнтаў у агульным аб'ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі - 10 працэнтаў. У агульным аб'ёме вытворчасці прампрадпрыемстваў 25 працэнтаў будзе займаць інавацыйная прадукцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі