Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2018, 13:54

Праект партала ФПБ дапаможа старшакласнікам выбраць прафесію

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект "ПРАФарыенцір" партала Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1prof.by) дапаможа старшакласнікам выбраць будучую прафесію, паведамілі БЕЛТА ў ФПБ.

"Праект стартаваў у верасні. Для старшакласнікаў падрыхтавана падрабязная прэзентацыя спецыяльнасцей ад прафарыентолага, парады па выбары прафесіі і артыкулы па тэме. Цяпер на партале размешчана інфармацыя аб 8 прафесіях, да канца года плануецца дабавіць апісанне яшчэ 40. Таксама з'явяцца відэаролікі, у якіх майстры сваёй справы раскажуць аб асабістым вопыце работы па той ці іншай спецыяльнасці", - расказалі ў ФПБ.

Важны складнік праекта - экскурсіі на буйнейшыя беларускія прадпрыемствы. Маладыя людзі сваімі вачамі змогуць убачыць умовы працы, перавагі і недахопы той ці іншай прафесіі, паразмаўляць са спецыялістамі. Прыняць удзел у такой экскурсіі змогуць пераможцы конкурсаў, якія будуць праводзіцца ў групах "ПРАФарыенціра" ў сацыяльных сетках. Без конкурсу будуць запрошаны выхаванцы дзіцячых дамоў і вёсак Мінска і Мінскай вобласці.

Асноўная задача - паказаць старшакласнікам, наколькі важна актыўная асабістая пазіцыя пры выбары прафесіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі