Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2017, 11:40

Прадстаўнікі Мінпрацы і Сусветнага банка абмеркавалі пытанні сацпадтрымкі беспрацоўных

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні распрацоўкі дзейсных механізмаў сацыяльнай падтрымкі беспрацоўных і найбольш неабароненых катэгорый насельніцтва разгледжаны на сустрэчы кіраўніцтва і спецыялістаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кімам, паведамілі БЕЛТА ў профільным ведамстве.

На сустрэчы прысутнічалі першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, спецыялісты міністэрства і прадстаўніцтва Сусветнага банка.

Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і магчымасці павышэння эфектыўнасці далейшага дыялогу. Дасягнута дамоўленасць аб падтрыманні рабочых кантактаў для абмеркавання актуальных пытанняў узаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі