Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2017, 14:23

Прадстаўнікі 13 краін прымуць удзел у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі ЦЕІ ў Мінску

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі 13 краін прымуць удзел у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы ў Мінску 28 лістапада, паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу ў парламенцкім вымярэнні ЦЕІ Ірына Старавойтава ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Пасяджэнне Парламенцкай асамблеі ЦЕІ пройдзе ў Мінску 28 лістапада. У ім прымуць удзел парламенцкія дэлегацыі з Албаніі, Балгарыі, Венгрыі, Румыніі, Польшчы, Аўстрыі і іншых краін. Ад Славеніі і Украіны прадстаўніцтва будзе забяспечана пасламі. Усяго прыме ўдзел 13 краін", - сказала Ірына Старавойтава.

На палях мерапрыемства плануюцца двухбаковыя сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча з віцэ-спікерам парламента Сербіі Вералюбам Арсічам і віцэ-спікерам парламента Малдовы Уладзімірам Віцюком. У пасяджэнні таксама прыме ўдзел намеснік генеральнага сакратара ЦЕІ Эрык Чарновіц.

На пасяджэнне запрошаны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, вучоныя, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, уключаючы кіраўнікоў вядучых інавацыйных і высокатэхналагічных прадпрыемстваў.

Беларусь у 2017 годзе старшынствуе ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ). Гэта рэгіянальнае аб'яднанне ўключае 18 краін. Галоўная задача ЦЕІ - садзейнічанне ўмацаванню гібкага і прагматычнага еўрапейскага рэгіянальнага супрацоўніцтва ў мэтах прадухілення ўтварэння новых раздзяляльных ліній у Еўропе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі