Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2016, 15:18

Прадпрымальнікаў года выбралі ў Беларусі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 15 верасня 2016 года нумар 722 вызначаны 34 пераможцы нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года". Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе БЕЛТА.

Пераможцы названы ў намінацыях "Паспяховы старт", "Стабільны поспех", "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці", "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг" і "Інавацыйна актыўны бізнес".

Як растлумачылі ў Мінэканомікі, нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года" ўпершыню праведзены ў Беларусі ў 2016 годзе. Але фактычна размова ідзе аб аднаўленні ў прынцыпова новым фармаце конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк", які праводзіўся штогод у перыяд з 1997 па 2013 год. Змяненні закранулі колькасць і назву намінацый, парадак правядзення конкурсу, сістэму ацэнкі і стымулявання пераможцаў, і прызначаны павысіць актуальнасць і папулярнасць гэтага мерапрыемства, зрабіць яго працэдуры галоснымі і празрыстымі.

Заяўкі на ўдзел у Нацыянальным конкурсе падалі 399 суб'ектаў гаспадарання (уключаючы 45 індывідуальных прадпрымальнікаў), з якіх 356 (уключаючы 42 індывідуальныя прадпрымальнікі) былі дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе. Найбольшая колькасць заявак на ўдзел у конкурсе была пададзена ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях (87 і 84 адпаведна). Па колькасці ўдзельнікаў конкурсу лідзіруючую пазіцыю занялі намінацыі "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг" і "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці" (33,4 працэнта і 28 працэнтаў ад агульнай колькасці ўдзельнікаў конкурсу).

Пераможцаў конкурсу ў кожнай з абласцей і горадзе Мінску вызначылі арганізацыйныя камітэты конкурсу, сфарміраваныя пры аблвыканкамах і Мінгарвыканкаме. Не менш як палавіну месц у складзе камітэтаў па ўмовах конкурсу занялі прадпрымальнікі і прадстаўнікі іх грамадскіх аб'яднанняў.

Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы "Пераможца Нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнiк года", прэмія ў памеры 50 базавых велічынь, а таксама прызы ад партнёраў конкурсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі