Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 верасня 2017, 13:14

Прадаўжаецца першы этап стратэгічнага вучэння "Захад-2017" - Мінабароны

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўжаецца першы этап стратэгічнага вучэння "Захад-2017". Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.

У ходзе першага этапу сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2017" Аб'яднаным камандаваннем рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі плануецца завяршыць падрыхтоўку войскаў да баявога прымянення па ізаляцыі раёнаў дзеянняў незаконных узброеных фарміраванняў (НУФ) і дыверсійна-разведвальных груп (ДРГ) умоўнага праціўніка. Таксама плануецца завяршыць падрыхтоўку да адбіцця магчымай агрэсіі, адпрацоўку пытанняў арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння.

Адначасова ажыццяўляецца нарошчванне групоўкі ВПС і войскаў ППА для прыкрыцця важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў.

Правяраецца зладжанасць органа кіравання рэгіянальнай групоўкі войскаў (РГВ(С) - Аб'яднанага камандавання (АК). У яго склад уваходзяць афіцэры цэнтральных органаў ваеннага кіравання ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, штаба Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

У ходзе работы Аб'яднанага камандавання ацэньваецца эфектыўнасць сістэмы кіравання групоўкі, практычныя навыкі афіцэраў у ходзе кіравання баявымі дзеяннямі, якасць адпрацоўкі дакументаў, іх адпаведнасць створанай абстаноўцы з улікам змянення спосабаў вядзення ваенных дзеянняў у сучасных умовах. Абгрунтаванасць прынятага рашэння правяраецца адпаведнымі разлікамі з прымяненнем праграмнага мадэлявання і практычнымі дзеяннямі войскаў (сіл).

Пачынаючы са стварэння ў 2000 годзе РГВ(С), ідзе бесперапынны працэс удасканалення сістэмы яе кіравання. Дэталёва практычныя пытанні работы АК РГВ(С) адпрацоўваліся на вучэннях "Шчыт Саюза-2006", "Захад-2009", "Шчыт Саюза-2011", "Захад-2013", "Шчыт Саюза-2015", а таксама на сумесных штабных трэніроўках.

Злучэнні, воінскія часці і падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, пад кіраўніцтвам Аб'яднанага камандавання РГВ(С) у ходзе гэтага этапу адпрацоўваюць пытанні па: выкананні мерапрыемстваў па прыкрыцці ўчасткаў Дзяржаўнай граніцы сумесна з органамі пагранічнай службы; нясенні баявога дзяжурства па ППА, ахове і абароне пазіцыйных раёнаў; вядзенні разведвальна-пошукавых дзеянняў, пошуку, блакіраванні і знішчэнні ДРГ умоўнага праціўніка і НУФ; вядзенні разведкі ўсіх відаў у інтарэсах выяўлення месц размяшчэння ДРГ умоўнага праціўніка і НУФ; вырашэнні задач фарміравання і прымянення падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў; размяшчэнні воінскіх часцей і падраздзяленняў на месцы, выкананні задач аховы, маскіроўкі; выкананні мерапрыемстваў усебаковага забеспячэння дзеянняў войскаў.

У штабах усіх узроўняў адпрацоўваюцца пытанні кіравання падпарадкаванымі сіламі і сродкамі пры вядзенні імі спецыяльных і засадных дзеянняў, падтрыманні рэжыму ваеннага становішча.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца недапушчэнню пранікнення ўмоўных дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў у раёны сканцэнтравання воінскіх часцей.

Злучэнні і воінскія часці ВПС і войскаў ППА выконваюць задачы баявога дзяжурства па ППА.

Экіпажы самалётаў ВПС і войскаў ППА, Ваенна-касмічных сіл РФ адпрацоўваюць пытанні спынення дастаўкі лёгкаматорнай авіяцыяй па паветры зброі і боепрыпасаў у раёны дзеянняў незаконных узброеных фарміраванняў і бандфарміраванняў са стану дзяжурства на аэрадроме і з зоны дзяжурства ў паветры.

На ўчастку мясцовасці Дрэтунь верталётамі Мі-8 в/ч 06752 САБ і Мі-24 РФ ажыццяўляецца пошук і знішчэнне ДРГ умоўнага праціўніка і НУФ, а таксама авіяцыйная падтрымка войскаў, выдзеленых для барацьбы з імі.

Падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый выконваюць пастаўленыя задачы па ўзмацненні аховы ўчастка Дзяржаўнай граніцы, праводзяць спецыяльныя дзеянні ў раёнах адказнасці.

Дэсантна-штурмавыя і разведвальныя падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады прадаўжаюць мерапрыемствы па пошуку ДРГ умоўнага праціўніка і НУФ, ізаляцыі раёнаў іх дзеянняў, а таксама пошуку тайнікоў з запасамі матэрыяльных сродкаў.

У Глыбоцкім раёне сілы раёна тэрытарыяльнай абароны адпрацоўваюць задачы па прызначэнні ў межах адміністрацыйнага раёна, у тым ліку па ахове і абароне важных аб'ектаў, барацьбе з ДРГ умоўнага праціўніка і НУФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі