Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2017, 15:22

Плату за цяпло па індывідуальных лічыльніках могуць зрабіць у Беларусі абавязковай

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плату за цяпло па індывідуальных лічыльніках могуць зрабіць у Беларусі абавязковай, паведаміў журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёвай гаспадаркі Андрэй Рамашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння прымаецца рашэнне аб абавязковым выкарыстанні гэтых прыбораў у шматкватэрных жылых дамах, дзе яны ўстаноўлены. Гэта дзяржаўны інтарэс і палітыка ў частцы эканоміі цеплавой энергіі", - сказаў Андрэй Рамашка.

У цэлым па краіне доля шматкватэрнага жыллёвага фонду, дзе ёсць магчымасць пакватэрнага ўліку спажывання цяпла, складае каля 10 працэнтаў. Разам з тым ёю карыстаецца менш за палавіну з гэтых 10 працэнтаў. У Мінску сітуацыя выглядае наступным чынам: прыборамі індывідуальнага рэгулявання і ўліку цеплавой энергіі абсталявана 848 дамоў, але разлічваюцца па іх толькі 507 жылых дамоў.

"Гэта ў большай ступені звязана з тым, што методыка пакватэрнага разліку прадугледжвае добраахвотны ўдзел спажыўца ў гэтых мерапрыемствах. Гэта значыць фактычна ўласнікі сёння самі прымаюць рашэнне - разлічвацца ім па групавым прыборы ўліку прапарцыянальна плошчы або рэгуляваць і аплачваць цеплаэнергію па фактычным спажыванні ў кожнай кватэры", - растлумачыў Андрэй Рамашка. З улікам таго, што за абслугоўванне і разлік індывідуальных прыбораў трэба ўносіць пэўную суму, а тарыфы на цеплавую энергію невысокія, эканамічны эфект для грамадзян не відавочны і яны не імкнуцца разлічвацца па індывідуальных лічыльніках, дадаў прадстаўнік Мінжылкамгаса.

Паводле інфармацыі ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка", абслугоўванне індывідуальных лічыльнікаў сёння ў сталіцы каштуе для адной кватэры Br12-15 у год у залежнасці ад таго, якая арганізацыя аказвае гэтыя паслугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі