Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2016, 16:30

План па аздараўленні дзяцей летам у Беларусі перавыкананы на 2,3 працэнта

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План па аздараўленні дзяцей летам у Беларусі перавыкананы на 2,3 працэнта, паведаміла журналістам намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Алена Галаўнёва на прэс-канферэнцыі "Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па фарміраванні здаровага ладу жыцця, захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У гэтым годзе летняя аздараўленчая кампанія завяршылася даволі паспяхова. Выкананы ўсе планавыя паказчыкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, у летні перыяд у лагерах адпачылі 358 тыс. 570 дзяцей, што склала 102,3 працэнта ад планавай лічбы. Найбольшая колькасць дзяцей прайшла аздараўленне ў летні перыяд у Брэсцкай вобласці, Мінску і Мінскай вобласці", - сказала Алена Галаўнёва.

У спартыўна-аздараўленчых лагерах, асноўны напрамак дзейнасці якіх - гэта прывіццё і фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, адпачылі больш як 70 тыс. дзяцей. У лагерах працы і адпачынку, дзе дзеці не толькі праходзяць аздараўленне, але і атрымліваюць магчымасць рэалізаваць свае прафесійныя навыкі і патрэбнасці, прапрацавалі больш як 17 тыс. дзяцей.

Асаблівая катэгорыя - гэта дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы і стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Яны ў перыяд гэтай летняй аздараўленчай кампаніі былі практычна на 100 працэнтаў задзейнічаны ў мерапрыемствах, якія праводзіліся ў час рэспубліканскай акцыі "Лета на карысць".

Традыцыйна вынікі летняй аздараўленчай кампаніі будуць падведзены ў канцы кастрычніка ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" з удзелам кіраўніцтва Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі