Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2021, 14:33

Петрышэнка: вакцынацыя неабходна для эфектыўнай барацьбы з COVID-19

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцынацыя неабходна для эфектыўнай барацьбы з COVID-19. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, які сёння наведаў гарадскую дзіцячую інфекцыйную клінічную бальніцу Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы паглядзелі, як у цяперашніх умовах працуе дзіцячая інфекцыйная бальніца. Дарэчы, тут ляжаць не толькі маці з дзецьмі, якія заразіліся COVID-19. Частка ложкавага фонду перапрафілявана для лячэння дарослых. Мы цікавіліся ў пацыентаў, і многія гаварылі, што сабіраліся, але не паспелі вакцынавацца. Таму яшчэ раз хачу заклікаць усіх грамадзян нашай краіны актыўна ісці на вакцынацыю, каб зберагчы сябе, сваіх родных і блізкіх, калег. Вакцына дапаможа арганізму процістаяць вірусу", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён падкрэсліў, што ў краіне цяпер дастаткова вакцын. "Мы набліжаемся да таго, каб была вакцынавана чвэрць насельніцтва. З улікам таго, што штам віруса спускаецца па ўзроставых параметрах крыху ніжэй, мы актыўна вакцынуем нашых студэнтаў. Мы прыбаўляем па колькасці вакцынуемых і будзем нарошчваць тэмпы. Будзем прымаць усе неабходныя меры для таго, каб мінімізаваць негатыўныя наступствы ад гэтай інфекцыі і, самае галоўнае, выпрацаваць калектыўны імунітэт", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, для эфектыўнай барацьбы з COVID-19 трэба вакцынаваць мінімум 70-75 працэнтаў насельніцтва. "Але лепш рухацца да максімальнага ахопу, імкнуцца ахапіць вакцынацыяй 100 працэнтаў дарослага насельніцтва. Потым будзем глядзець, як вірус паводзіць сябе ў адносінах да дзяцей. Калі вакцыны, над якімі цяпер працуюць, будуць дапушчаны для вакцынацыі дзяцей, мы, як і іншыя краіны, пойдзем у гэтым напрамку", - звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.

Акрамя таго, беларускія спецыялісты актыўна працуюць над нацыянальнай вакцынай. "Думаю, мы выйдзем на вытворчасць уласнай вакцыны ў зададзеныя тэрміны", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі