Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2016, 15:14

Першыя замежныя турысты ўехалі без віз у парк "Аўгустоўскі канал"

26 кастрычніка, Гродна /Сяргей Гаўрыцкі - БЕЛТА/. Першымі турыстамі, якія ўехалі без віз на тэрыторыю парку "Аўгустоўскі канал", сталі прадстаўнікі польскай дэлегацыі на чале з маршалкам Падляскага ваяводства Ежы Ляшчынскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маршалак Ежы Ляшчынскі перасёк беларуска-польскую граніцу ў пункце пропуску "Лясная-Рудаўка". Сустракаў польскую дэлегацыю старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

"Гэта значная падзея не толькі для нашага рэгіёна, але і для краіны, а таксама для нашых суседзяў. У нас добрыя кантакты з Падляскім ваяводствам, магчымасць для нашых суседзяў наведваць Гродна і Гродзенскі раён без віз, упэўнены, дасць штуршок да далейшага ўмацавання культурных, турыстычных і эканамічных кантактаў", - сказаў Уладзімір Краўцоў. Ён таксама падкрэсліў, што і грамадзяне іншых краін праяўляюць цікавасць да новай магчымасці, пакідаюць заяўкі ў турфірм і на спецыялізаваным сайце.

Як адзначыў Ежы Ляшчынскі, "першапачатковыя ўражанні ад новага рэжыму станоўчыя". Паводле яго слоў, цяпер шмат робіцца для таго, каб Аўгустоўскі канал быў цэласным аб'ектам, даступным на ўсім працягу, і такое рашэнне - важны крок на шляху да гэтага.

Польская дэлегацыя, першыя бязвізавыя турысты, азнаёміцца з патэнцыялам беларускай часткі Аўгустоўскага канала. Таксама ў праграме наведванне пункта пропуску "Сафіёва-Ліпчаны" на беларуска-польскай граніцы, сустрэча ў Гродзенскім аблвыканкаме. Акрамя таго, у Гродне будзе адкрыты турысцка-інфармацыйны цэнтр Падляскага ваяводства, аналагічны аб'ект, прысвечаны гораду Гродна, пачне работу ў Беластоку.

З 26 кастрычніка замежныя турысты могуць прыязджаць у спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал" без візы. У так званую бязвізавую зону ўвайшлі таксама Гродна і частка Гродзенскага раёна. Для наведвання парку іншаземцу неабходна мець з сабой пашпарт (або іншы дакумент для выезду за граніцу) і дакумент, які прадастаўляе права на наведванне Аўгустоўскага канала. Выдачай і афармленнем такіх дакументаў займаюцца турыстычныя фірмы. Запоўніць заяўку ў рэжыме анлайн можна на спецыялізаваным сайце grodnovisafree.by.

У турыстаў павінны быць грошы для расходаў на знаходжанне ў Беларусі і выезд з краіны. На кожны дзень знаходжання трэба мець суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавым велічыням (цяпер 1 БВ - Br21). Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць да 31 снежня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі