Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2016, 13:31

Першыя "альтэрнатыўшчыкі" пачалі праходжанне службы з 2 снежня

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя "альтэрнатыўшчыкі" пачалі праходжанне службы з 2 снежня бягучага года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

"З 1 ліпеня 2016 года ўступіў у сілу закон Рэспублікі Беларусь "Аб альтэрнатыўнай службе". Па стане на 8 снежня бягучага года Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны ў адпаведнасці з арт. 18 закона ў адносінах да 55 грамадзян вызначаны арганізацыі, у якіх яны будуць праходзіць альтэрнатыўную службу", - праінфармавалі ў міністэрстве.

Найбольшая колькасць рашэнняў у адносінах да грамадзян, якім ваеннымі камісарыятамі заменена воінская служба на альтэрнатыўную, паступіла з Віцебскай вобласці - 19 чалавек. У Гродзенскай вобласці гэта 14 чалавек, Гомельскай - 8, Брэсцкай - 7, Мінскай - 4, Магілёўскай - 2, Мінску - 1.

Для праходжання альтэрнатыўнай службы вызначаны ўстановы аховы здароўя, сацыяльнай сферы, а таксама арганізацыі жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі. Тэрміны альтэрнатыўнай службы складаюць для грамадзян, якія не маюць вышэйшай адукацыі, 36 месяцаў, для грамадзян з вышэйшай адукацыяй - 24 месяцы.

Для грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, у адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжана забеспячэнне праязнымі дакументамі для руху да месца праходжання службы і да месца жыхарства пасля звальнення з альтэрнатыўнай службы, выплата штомесячнага грашовага забеспячэння ў памеры 150 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Мінпрацы і сацабароны, за два апошнія кварталы. "Сёння памер грашовага забеспячэння складае Br263,25, - адзначылі ў прэс-службе. - Акрамя таго, з 13-га месяца альтэрнатыўнай службы памер штомесячнага грашовага забеспячэння павышаецца на 20 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, а з 25-га месяца - на 40 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму".

Акрамя таго, прадугледжана прадастаўленне памяшкання для пражывання, а таксама вызваленне ад платы за карыстанне прадастаўленым на перыяд праходжання альтэрнатыўнай службы памяшканнем і за жыллёва-камунальныя паслугі.

Грамадзянам будуць гарантаваны бяспечныя ўмовы праходжання альтэрнатыўнай службы, а таксама права выезду за межы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой размешчана арганізацыя, па папярэднім пісьмовым інфармаванні кіраўніка арганізацыі, у якой грамадзянін праходзіць альтэрнатыўную службу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі