Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2017, 13:38

Першы ў Беларусі валютна-абменны тэрмінал з функцыяй выдачы манет з'явіўся ў Мінску

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы ў Беларусі валютна-абменны тэрмінал з функцыяй выдачы манет з'явіўся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "ААБ Беларусбанк".

"Новы тэрмінал для правядзення валютна-абменных аперацый у рэжыме самаабслугоўвання з'явіўся ў аддзяленні Беларусбанка ў Мінску. Галоўная асаблівасць і ўнікальнасць навінкі: пры правядзенні валютна-абменнай аперацыі тэрмінал выдае атрыманую пры абмене суму ў беларускіх рублях як грашовымі купюрамі, так і манетамі. Для гэтага ўстройства мае не толькі дыспенсар для купюр, але і хопер для выдачы манет", - расказалоі ў банку і растлумачылі, што абсталяванне дае магчымасць кліентам ажыццяўляць абмен долараў, еўра, расійскіх рублёў на беларускія рублі з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў у рэжыме самаабслугоўвання.

Адзіны ў Беларусі такі валютна-абменны тэрмінал устаноўлены ў аддзяленні Беларусбанка ў ГЦ "Сталіца".

"Беларусбанк, падтрымліваючы статус інавацыйнага банка, прадастаўляе сваім кліентам самыя сучасныя тэхналогіі. У прынцыпе работы валютна-абменнага тэрмінала выкарыстоўваецца ўнікальная тэхналогія распрацоўкі японскай кампаніі Japan Cash Machine (JCM), што дае магчымасць пры неабходнасці атрымліваць і захоўваць інфармацыю аб прынятых купюрах (устройства вызначае прыналежнасць валюты, яе намінал і серыйны нумар кожнага прынятага банкнота) і кліентах, якія праводзілі аперацыі з гэтымі купюрамі", - расказаў намеснік дырэктара разліковага цэнтра плацежных картак ААТ "ААБ Беларусбанк" Уладзімір Семіжон.

Для зручнасці выкарыстання тэрмінала на экране ўстройства адлюстроўваюцца бягучыя курсы валют, устаноўленыя банкам, і наміналы дазволеных для прыёму купюр. Плата за правядзенне аперацыі абмену валют не спаганяецца. Па сваёй сутнасці правядзенне аперацыі ў гэтым устройстве падобна да выкарыстання банкамата або інфакіёска з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў. Правядзенне аперацыі абмену валют ажыццяўляецца маментальна.

ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйнейшая ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Беларусі. Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі