Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лістапада 2018, 15:28

Першы этап перапісу насельніцтва завершаны ў Беларусі

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгістратары ўдакладнілі адрасы ўсіх будынкаў для падрыхтоўкі базы перапісу насельніцтва Беларусі, які пройдзе ў 2019 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

"На раніцу 28 лістапада 2018 года ў рэспубліцы завершана складанне спісаў дамоў і памяшканняў у іх. Усяго праверана амаль 624 тыс. будынкаў", - прывялі лічбы ў Белстаце.

Першы этап перапісу насельніцтва стартаваў у Беларусі 1 лістапада. Рэгістратары абследавалі ўсе будынкі, як дзеючыя, так тыя, што знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, у якіх пражываюць або могуць пражываць людзі на момант правядзення перапісу насельніцтва ў кастрычніку 2019 года, а таксама нежылыя будынкі, занятыя арганізацыямі.

Такая работа праводзіцца для складання спісаў дамоў і памяшканняў у гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і буйных сельскіх населеных пунктах. Да яе была прыцягнута тысяча чалавек, задзейнічалі работнікаў жыллёва-камунальных арганізацый усіх абласцей. З дапамогай планшэтаў з устаноўленым на іх спецыяльным праграмным забеспячэннем рэгістратары маглі ў рэжыме рэальнага часу звяртацца да картаграфічных матэрыялаў - картак рэгістратарскага ўчастка, дзе адлюстраваны дарогі, вуліцы, будынкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі