Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2016, 13:23

Першы брэндзіраваны самалёт "Белавія" ў новай ліўрэі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

15 жніўня, Нацыянальны аэрапорт /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Першы брэндзіраваны Boeing 737-800 "Белавія" ў новай ліўрэі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Boeing 737-800 - першы з трох заказаных у 2014 годзе самалётаў, два другія прыляцяць у Мінск у кастрычніку і снежні бягучага года. Гэта 28-ы самалёт беларускага авіяперавозчыка.

Новы Boeing разлічаны на 189 пасажыраў. Ліўрэя самалёта выканана ў бела-сініх тонах, хвост яго ўпрыгожвае васілёк. Распрацоўку візуальнай канцэпцыі рэбрэндынгу "Белавія" прафінансавала кампанія Boeing.

Авіякампанія плануе выкарыстоўваць новыя самалёты на ўжо існуючых чартарных маршрутах. Высокая эканамічная эфектыўнасць самалётаў дасць магчымасць знізіць аперацыйныя выдаткі, а павялічаная далёкасць палёту зробіць магчымым больш доўгія бесперасадачныя маршруты, у тым ліку на Тэнерыфе і ў Дубай.

Рэбрэндынг "Белавія" прадугледжвае не проста змяненне размалёўкі самалётаў, формы бортправаднікоў, лётнага складу, але і змену арганізацыі работы. Асобная ўвага будзе ўдзелена бартавому харчаванню.

"Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Авіяперавозчык ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі.-0-

Фота Раміля Насібуліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі