Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 мая 2018, 09:53

Пераможцы 11 алімпіяд змогуць без экзаменаў паступаць на найбольш запатрабаваныя спецыяльнасці

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі вызначыла, пераможцы якіх міжнародных алімпіяд змогуць без уступных іспытаў паступаць на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці ў ВНУ Беларусі ў 2018 годзе. Пералік алімпіяд устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі нумар 28 ад 28 красавіка 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

У пералік увайшлі 11 алімпіяд. Сярод іх 59-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (Румынія, 2018 год), 52-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі (Беларусь, 2018 год), 49-я Міжнародная фізічная алімпіяда (Партугалія, 2018 год), 15-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда (Канада, 2018 год), 12-я Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі (Тайланд, 2018 год), Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць" (Беларусь, 2017 год).

Гэтай жа пастановай вызначаны пералік вучэбных прадметаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, пераможцы якіх (уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені) у гэтым годзе таксама могуць паступаць у ВНУ на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці без уступных іспытаў. Пералік уключае беларускую мову, беларускую літаратуру, рускую мову, рускую літаратуру, англійскую, нямецкую, французскую, кітайскую, іспанскую мовы, матэматыку, фізіку, астраномію, інфарматыку, біялогію, хімію, геаграфію, гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю (навейшы час), грамадазнаўства, працоўнае навучанне.

Пастанова ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі