Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2017, 10:00

Пераможцаў конкурсу "Залатое пяро "Белай Русі-2017" узнагародзілі ў Мінску

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў конкурсу "Залатое пяро "Белай Русі - 2017" узнагародзілі 21 верасня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях, у кожнай па тры прызавыя месцы. Марыя Фядзюшкіна (Магілёў), Віталь Герцаў (Баранавічы) і Галіна Стральчук (Мінск) прызнаны аўтарамі лепшых даследчых эсэ аб праблемах і тэндэнцыях развіцця сучасных СМІ, а таксама іх уплыве на светапогляд моладзі (намінацыя "Журналістыка ХХ стагоддзя").

У конкурсе друкаваных матэрыялаў аб культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыне "Беларусь вачамі дзяцей" перамаглі Ілья Руткевіч (Заслаўе), Валерыя Снарова і Мікіта Хрол (Віцебск), Яна Куроўская (аграгарадок Пагародна Воранаўскага раёна).

Лепшымі ў намінацыі "Сямейны альбом" - конкурсе мастацкай фатаграфіі, якая адлюстроўвае каштоўнасць сямейных традыцый і сувязі пакаленняў, сталі Аляксей Капшуль (Глыбокае), Кацярына Ліхачэўская (Стоўбцы), Дар'я Лемяшэўская (Пінск).

У конкурсе відэапраектаў, што асвятляюць праблемы падрастаючага пакалення беларусаў (намінацыя "Твой погляд"), перамаглі Таццяна Ятчук (аграгарадок Дзмітровічы Камянецкага раёна), Марыя Трыфанава і Ганна Новікава (вёска Падбярэззе Віцебскага раёна), Аляксей Гамалій (Мінск).

Конкурс "Залатое пяро "Белай Русі" прызначаны забяспечваць умовы для творчай рэалізацыі моладзі. У ім удзельнічаюць члены клубаў юных журналістаў, маладыя карэспандэнты раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, сайтаў, навучэнская і рабочая моладзь. Падтрымку конкурсу аказваюць Міністэрства інфармацыі, Мінадукацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі. За пяць гадоў правядзення ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 7 тыс. маладых людзей, а ў 2017 годзе - больш за 1,5 тыс.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі