Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2016, 20:07

Пераможцам праекта "Уладар вёскі-2016" стала сям'я з Віцебскай вобласці

21 кастрычніка, Мінская вобласць /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Пераможцам рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар вёскі-2016" стала сям'я Адамовічаў з Віцебскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей і Юлія Адамовічы з аграгарадка Ржаўка Бешанковіцкага раёна змагла заваяваць ганаровы тытул уладароў вёскі гэтага года. Усяго некалькі балаў раздзялілі іх з сям'ёй Аляксандра і Таццяны Салатаў з аграгарадка Арда Клецкага раёна Мінскай вобласці. Трэцяе месца ў праекце "Уладар вёскі" занялі Алег і Вольга Сінькевічы з вёскі Семернікі Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Пераможцы і ўдзельнікі фіналу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі, грашовымі прэміямі ў памеры 80 базавых велічынь кожнаму фіналісту, а таксама бытавой тэхнікай і іншымі каштоўнымі падарункамі.

Фінал "Уладара вёскі" праходзіў сёння ў Мінскай вобласці. Галоўнымі героямі папулярнага маладзёжнага праекта былі шэсць сем'яў з розных куткоў Беларусі. Усе яны перамаглі ўжо ў раённых і абласных этапах праекта, цяпер разам са сваімі дзецьмі спаборнічалі за тытул "Уладар вёскі-2016" у творчых і сельскагаспадарчых конкурсах.

Арганізатарам "Уладара вёскі" выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Белаграпрамбанка, а таксама Беларускага саюза жанчын.

Конкурс "Уладар вёскі" стартаваў у Глыбоцкім раёне 6 мая 2007 года. У 2008-м маладзёжная ініцыятыва была падтрымана на рэспубліканскім узроўні. Праект атрымаў пастаянную прапіску ва ўсіх рэгіёнах краіны. З гэтага часу ён стаў традыцыйным і рэалізуецца як рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект, галоўная мэта якога - садзейнічанне замацаванню маладых сем'яў у вёсцы, умацаванне інстытута сям'і, развіццё гістарычных, культурных і сямейных каштоўнасцей, традыцый беларускай вёскі, далучэнне моладзі ў вёсцы да здаровага ладу жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі