Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2016, 09:01

Пералік сацыяльна значных тавараў і паслуг з рэгулюемымі цэнамі зменены ў Беларусі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зменены пералік сацыяльна значных тавараў і паслуг, цэны і тарыфы на якія рэгулююцца дзяржаўнымі органамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 студзеня 2016 года нумар 8 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2014 года нумар 35", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Пастанова прынята ў мэтах далейшага зніжэння адміністрацыйнага рэгулявання ў сферы цэнаўтварэння. З улікам прадстаўленага шырокага асартыменту прадукцыі рознага цэнавага сегмента на рынку і канкурэнцыі сярод вытворцаў цяпер адсутнічае неабходнасць у цэнавым рэгуляванні шэрага харчовых тавараў (хлеб, мяса, яйкі курыныя, малочныя прадукты, дзіцячае харчаванне) на пастаяннай аснове", - адзначылі ў прэс-службе.

Цэны на названыя харчовыя тавары будуць рэгулявацца ў выпадку неабходнасці ў мэтах выключэння значнага росту цэн пры ажыццяўленні аналізу сітуацыі на харчовым рынку і на часовы тэрмін, але не больш як 90 дзён на працягу аднаго года.

Акрамя таго, пастановай выключаецца рэгуляванне тарыфаў на шэраг паслуг. Так, напрыклад, размова ідзе аб тарыфах на прафілактычныя і абавязковыя медыцынскія агляды грамадзян, паколькі аплату за іх праходжанне ў асноўным ажыццяўляюць суб'екты гаспадарання. Таксама выключаецца рэгуляванне тарыфаў на прадастаўленне мясцовых тэлефонных злучэнняў карыстальнікам сеткі стацыянарнай электрасувязі з выкарыстаннем таксафона, што цяпер страціла актуальнасць.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі