Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2016, 10:22

Пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму, будуць весці ў Беларусі з улікам даных Камітэта Савета Бяспекі ААН

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдакладнены парадак вызначэння пераліку асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 верасня 2016 года нумар 734, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай у новай рэдакцыі зацверджана палажэнне аб парадку вызначэння пераліку арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, абскарджання рашэння аб уключэнні арганізацыі, фізічнай асобы, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, у такі пералік і разгляду іншых зваротаў гэтай арганізацыі, фізічнай асобы, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка.

У адпаведнасці са змяненнямі, унесенымі ў палажэнне, уключэнню ў пералік падлягаюць асобы, якія вызначаюцца датычнымі да тэрарыстычнай дзейнасці Камітэтам Савета Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Упаўнаважаным органам, які ажыццяўляе фарміраванне і вядзенне пераліку арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, вызначаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Вядзенне пераліку ажыццяўляецца на рускай мове, пры гэтым назвы арганізацый, прозвішчы і ўласныя імёны фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў пазначаюцца на рускай мове і ў лацінскай транслітарацыі.

Рашэнне аб уключэнні ў пералік (выключэнні з яго) прымаецца ў выпадку, калі ёсць фактычныя даныя аб наяўнасці падстаў, прадугледжаных палажэннем, на працягу аднаго рабочага дня.

У выпадку ўключэння (выключэння) арганізацый, фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў у пералік Камітэт дзяржаўнай бяспекі неадкладна інфармуе аб гэтым асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, дзяржаўныя органы, што кантралююць дзейнасць асоб, якія праводзяць фінансавыя аперацыі, а таксама орган фінансавага маніторынгу і разліковы цэнтр Нацыянальнага банка.

Актуалізаваны пералік размешчаны на сайце Камітэта дзяржаўнай бяспекі з пазначэннем даты яго абнаўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі