Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2018, 14:40

Пажылыя мінчане 1 кастрычніка змогуць атрымаць юрыдычныя кансультацыі бясплатна

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Дзень бясплатнага кансультавання насельніцтва", прысвечаная Дню пажылых людзей, пройдзе ў Мінску 1 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама.

Кансультацыі правядуць адвакаты, натарыусы, работнікі тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання. Пажылыя мінчане змогуць атрымаць растлумачэнні вопытных спецыялістаў па праблематыцы, звязанай з прымусовым выкананнем судовых пастаноў і іншых дакументаў, работай натарыята.

Сустрэчы будуць арганізаваны з 9.00 да 13.00 у аддзеле прымусовага выканання Заводскага раёна Мінска па вул. Плеханава, 42.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі