Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2016, 10:24

Павышэнне памераў працоўных пенсій запланавана на II паўгоддзе - Шчоткіна

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі чарговае павышэнне памераў працоўных пенсій запланавана на другое паўгоддзе 2016 года. Аб гэтым паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр праінфармавала, што на гарачую лінію Усебеларускага народнага сходу паступіла некалькі пытанняў аб чарговым павышэнні памераў працоўных пенсій, а таксама аб правільнасці налічэння пенсій грамадзянам.

Мар'яна Шчоткіна нагадала, што памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама памеры надбавак, павышэнняў і даплат, устаноўленых да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў, пералічваюцца штоквартальна ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

Паводле слоў міністра, трэць пытанняў, што паступілі на гарачую лінію па пенсійнай тэматыцы, раней ужо разглядалася спецыялістамі міністэрства. Нягледзячы на тое, што людзям былі дадзены тлумачэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам, яны зноў узнялі пытанні аб налічэнні ім пенсій. "У прыватнасці, некаторыя не задаволены памерамі пенсій, хоць яны назначаны ў адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі прававымі актамі. Некаторыя не задаволены тым, што не залічаны стаж работы на Крайняй Поўначы ў ільготным рэжыме, як гэта было ў савецкі час", - растлумачыла Мар'яна Шчоткіна.

Яна таксама адзначыла, што кожнаму заяўніку будзе дадзены адказ пасля разгляду яго персанальнага пенсійнай справы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі