Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2017, 13:48

Пацяпленне чакаецца ў Беларусі ў другой палавіне тыдня

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пацяпленне чакаецца ў Беларусі ў другой палавіне тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У першай палавіне тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць паветраныя масы, якія паступаюць са Скандынавіі, і тэмпературны фон будзе блізкі да кліматычнай нормы. Але ўжо ў другой палавіне тыдня да нас пачне паступаць больш цёплае паветра з Атлантыкі, і зноў пацяплее", - паведамілі ў Гідрамеце.

У аўторак, 21 лістапада, у многіх раёнах Беларусі пройдуць невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. У начны і ранішні час месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса, удзень - ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

У сераду, 22 лістапада, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у асобных раёнах краіны не абыдзецца без невялікага снегу. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да 1-6 градусаў марозу, днём будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.

У чацвер, 23 лістапада, атмасферны фронт абумовіць пераважна па заходняй частцы краіны ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах Беларусі чакаецца туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да 1-7 градусаў ніжэй за нуль, удзень складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. У заходніх раёнах будзе цяплей: начная тэмпература складзе каля нуля, у другой палавіне дня павысіцца да плюс 4-7 градусаў.

У пятніцу, 24 лістапада, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, толькі па ўсходзе пры праясненнях панізіцца да мінус 7 градусаў. Днём будзе ад мінус 1 да плюс 5, па захадзе - 6-8 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі