Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2017, 15:08

Пастаўкі ядзернага паліва на БелАЭС плануецца пачаць у канцы 2018 года

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўкі ядзернага паліва на Беларускую АЭС плануецца пачаць у канцы 2018 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра нагадаў, што ў адпаведнасці з умовамі генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС генпадрадчык павінен паставіць паліва для поўнай загрузкі двух энергаблокаў і для першай іх перазагрузкі.

Цяпер вядзецца падрыхтоўка дадатковага пагаднення да генкантракта па ўмовах паставак, якія плануецца пачаць у канцы 2018 года. Першыя пастаўкі будуць для энергаблока нумар 1.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі