Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2018, 10:29

Пасольства Беларусі вырашае пытанне з дастаўкай цела загінулага каля Эльбруса альпініста на радзіму

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Расіі вырашае пытанне з дастаўкай цела загінулага каля Эльбруса альпініста на радзіму, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на паведамленне пасольства ў Twitter.

Пасольства ва ўзаемадзеянні з прадстаўніцтвам МЗС Расіі ў Мінеральных водах і галоўным упраўленнем МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы прымае неабходныя меры па дастаўцы ў аэрапорт цела грамадзяніна Беларусі, які загінуў на гары Укю, і адпраўцы астанкаў на радзіму. Падключаны прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нальчыку.

Як паведамлялася, у цясніне Безенгі разбіўся альпініст, які рабіў узыходжанне ў складзе групы з Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі