Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2018, 17:40

Пасля гібелі салдата ў Печах правераны іншыя часці - узбуджана 48 крымінальных спраў

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля гібелі салдата ў Печах правераны іншыя часці - узбуджана 48 крымінальных спраў, паведаміў сёння журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За чатыры месяцы, на працягу якіх праходзілі праверкі, узбуджана 48 крымінальных спраў, праінфармаваў міністр.

Як паведамлялася, Следчы камітэт падоўжыў тэрміны расследавання па справе гібелі радавога Коржыча ў воінскай часці ў Печах. Быў выяўлены шэраг іншых фактаў нестатутных узаемаадносін не толькі ў гэтым воінскім падраздзяленні, але і ў іншых часцях. Маладыя ваеннаслужачыя і тыя, якія адслужылі пэўны тэрмін, пачалі даваць паказанні адносна падзей гадавой, двухгадавой даўнасці, сцвярджаючы, што і яны былі аб'ектамі насілля з боку саслужыўцаў. СК прадоўжыў тэрміны расследавання для таго, каб поўна, аб'ектыўна і ўсебакова даследаваць усе існуючыя заявы і паведамленні аб учыненых злачынствах.

Цела Аляксандра Коржыча, які праходзіў тэрміновую службу з мая 2017 года, было знойдзена 3 кастрычніка ў падвальным памяшканні аднаго з будынкаў на тэрыторыі воінскай часці ў Барысаўскім раёне. Згодна з папярэднімі данымі, прычынай смерці стала механічная асфіксія ад сціскання органаў шыі пятлёй ад рэменя пры павешанні. Следства распрацоўвае тры асноўныя версіі: самазабойства, давядзенне да самазабойства і наўмыснае забойства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі