Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2017, 13:15

Парывісты вецер і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 14 верасня

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 14 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па паўночна-заходняй палавіне, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад плюс 16 па паўночным захадзе да плюс 25 па паўднёвым усходзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі