Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 студзеня 2018, 13:09

Парывісты вецер і да 9 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 9 студзеня

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і да 9 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 9 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны пройдзе невялікі снег, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Па паўночным усходзе на асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, ноччу з парывамі да 12 м/с.

Тэмпература паветра ноччу склала 3-9 градусаў марозу, днём - ад мінус 3 да плюс 2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі