Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2019, 11:30

Партызанскі летапіс: ружжо-мінамёт Наймана

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 1944 годзе з Вялікай зямлі партызанам пачалі перакідваць новыя ўзоры ўзбраення Чырвонай Арміі. Сярод адпраўленых вясной адзінак быў ручны мінамёт Наймана.

У 1943-м пры аператыўным аддзеле Цэнтральнага штаба партызанскага руху створана аддзяленне дыверсійнай тактыкі і тэхнікі. Канструктарам падраздзялення, а таксама супрацоўнікам тэхбюро НДІ-6 пад кіраўніцтвам Ісаака Наймана ўдалося распрацаваць новую зброю, якая ў разы скарачала людскія страты і эфектыўна знішчала варожыя саставы. Новая серыя сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ "Партызанскі летапіс" прысвечана гісторыі стварэння ручнога мінамёта Наймана.

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння.

Штотыдзень мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх пераведзеныя ў лічбавы фармат версіі. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі