Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 студзеня 2019, 11:40

Партызанскі летапіс: Брыгада "Дзядзькі Косці". Пра Героя Савецкага Саюза Заслонава

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пра подзвігі яго брыгады складалі аповесці і паэмы. За яго галаву гітлераўцы абяцалі 50 тыс. марак, жалезны крыж і два вялікія маёнткі ў Германіі. Адважны камбрыг Канстанцін Заслонаў стаў легендай яшчэ пры жыцці. З невялікага атрада дабравольцаў-чыгуначнікаў ён стварыў адну з самых паспяховых дыверсійных брыгад, якая наводзіла жах на нямецкіх захопнікаў у лясах Віцебшчыны.

Чарговая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ - "Партызанскі летапіс. Брыгада "Дзядзькі Косці". Пра Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава" - прысвячаецца камандуючаму партызанскімі сіламі Аршанскай зоны ў 1941-1942 гадах.

Асновай праекта стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "1" міжнароднага значэння. Штотыднёва мы расказваем аб гэтых хроніках і публікуем іх алічбаваныя версіі. Кожная з іх паказвае розныя старонкі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.

Да 3 ліпеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны тэкставы кантэнт архіўнымі фатаграфіямі агенцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі