Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2018, 13:59

Партал з вакансіямі з агульнарэспубліканскага банка і ад агенцтваў можа з'явіцца ў Беларусі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партал з вакансіямі з агульнарэспубліканскага банка і ад агенцтваў па працаўладкаванні можа з'явіцца ў Беларусі. Аб гэтым газеце "СБ. Беларусь сегодня" паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Як адзначаецца ў матэрыяле выдання, у міністэрстве падумваюць аб стварэнні партала, дзе можна будзе азнаёміцца з вакансіямі як з агульнарэспубліканскага банка, так і ад агенцтваў па працаўладкаванні. Справа ў тым, што шэраг з іх жыве за кошт прамых кантактаў з наймальнікамі, якія маюць патрэбу ў кваліфікаваных кадрах і гатовы плаціць прыстойную зарплату, але не падаюць адпаведную інфармацыю ў службу занятасці.

Такія наймальнікі лічаць за лепшае даверыцца пасрэдніку, які знойдзе патрэбнага спецыяліста, чым прымаць шматлікія званкі ад саіскальнікаў. У міністэрстве працы і сацабароны прызнаюць, што гэта парушэнне закону, паколькі ўсе вакансіі павінны быць уключаны ў агульнарэспубліканскі банк. Але ведамства мае намер развіваць партнёрскія адносіны з наймальнікамі і таму не спяшаецца з санкцыямі.

Акрамя таго, Мінпрацы і сацабароны плануе вывучыць, якія паслугі агенцтваў найбольш папулярныя. Ведамства цікавіць таксама іх меркаванне наконт таго, якіх змяненняў патрабуе нарматыўнае рэгуляванне.

На цяперашні момант у рэестры агенцтваў па працаўладкаванні 101 суб'ект гаспадарання. Дзякуючы гэтаму ўдалося ўпарадкаваць сітуацыю на рынку. Раней саіскальнікі маглі стаць ахвярай махляроў і заставаліся з вялікі тэлефоннымі рахункамі за інфармацыйныя паслугі замест работы. Паводле даных Мінпрацы і сацабароны, за мінулы год на ўключанае ў рэестр агенцтва паскардзіліся толькі аднойчы з-за невыканання тэрмінаў выканання дагавора. У ведамстве лічаць, што яму не мэтазгодна кантраляваць якасць работы агенцтваў з рэестра, якія пасля ўключэння ў яго ўзялі на сябе абавязак працаваць па дагаворы і браць грошы толькі пасля таго, як паслуга была аказана. "Сёння, калі дадзена зялёнае святло развіццю бізнесу, выкарыстоўваць нейкія дадатковыя рычагі ўздзеяння, напэўна, не да месца. Калі ў грамадзяніна ёсць прэтэнзіі да агенцтва па працаўладкаванні, шлях адзін -у суд", - лічыць начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.

Паводле даных газеты, наймальнікі на 1 студзеня заявілі аб наяўнасці 53,9 тыс. свабодных рабочых месцаў, што амаль на 50 працэнтаў больш, чым на пачатак 2017 года. У студзені Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт нумар 1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Дакумент накіраваны ў першую чаргу на актывізацыю работы органаў улады па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі