Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2017, 12:55

Партал 115.бел да канца 2018 года павінен пачаць працаваць ва ўсіх вялікіх гарадах Беларусі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партал 115.бел да канца 2018 года павінен пачаць працаваць ва ўсіх вялікіх гарадах Беларусі. Аб гэтым ішла размова ў час наведвання прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама ў час рэспубліканскага семінара па ўдасканаленні сістэмы ЖКГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Партал "Мой Горад" 115.бел цяпер працуе ў Мінску (з лістапада 2015 года) і Віцебску (са жніўня 2017-га). Па даручэнні ўрада да канца наступнага года да яго павінны падключыцца ўсе гарады з насельніцтвам 100 тыс. чалавек і большым. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, па жаданні да партала могуць падключацца і невялікія гарады.

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін удакладніў, што да ўкаранення партала ўжо рыхтуюцца Брэст і Гродна. "Тэхналогія адпрацавана, алгарытм дзеянняў і праграмны прадукт ёсць, цяпер губернатарам трэба праявіць волю і жаданне, каб гэта сістэма была даступнай, празрыстай і давала зваротную сувязь з насельніцтвам", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Партал "Мой Горад" 115.бел ствараўся для адпраўкі запытаў штодзённага бягучага характару, якія датычацца жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі Мінска, з прывязкай адпаведнай праблемы да карты горада. Пры гэтым на партале можна адсочваць статус апрацоўкі апублікаванага запыту, а таксама аналізаваць вынікі работы ў фармаце "было" і "стала". Такім чынам грамадзяне маюць магчымасць уплываць на рэйтынг арганізацый, ацэньваючы якасць выкананай работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі