Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2016, 15:58

Парадак выплаты пенсіі працуючым пенсіянерам застаецца ранейшым - Мінпрацы

13 красавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Парадак выплаты пенсіі працуючым пенсіянерам застаецца ранейшым. Аб гэтым заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

"Пакуль пытанне аб змяненні парадку выплаты пенсіі працуючым пенсіянерам не разглядаецца", - адзначыў намеснік міністра.

Адказваючы на пытанне аб тым, чаму не пераразлічваюцца пенсіі з улікам перыяду работы пасля яе назначэння, Валерый Кавалькоў растлумачыў: "Пенсійныя правы фарміруюцца да назначэння (атрымання) пенсіі. У перыяд атрымання пенсіі фарміраванне пенсійных правоў спыняецца. Таму перыяды работы пасля назначэння пенсіі залічваюцца ў стаж работы толькі пры ўмове неатрымання пенсіі ў гэтыя перыяды. Чалавек сам павінен вырашыць, калі пачынаць атрымліваць пенсію: раней, але зыходзячы са стажу меншай працягласці, альбо ў больш познім узросце, але і ў большым памеры. Пры гэтым прадугледжваецца больш важкае павелічэнне пенсіі па ўзросце за час работы пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту без атрымання пенсіі".

Намеснік міністра акцэнтаваў увагу на тым, што дзеянне заканадаўчай нормы аб прэміраванні ў памеры пенсіі за адкладзены выхад на пенсію (гэта значыць за прадаўжэнне работы пасля дасягнення агульнага пенсійнага ўзросту пры ўмове неатрымання пенсіі ў перыяд гэтай работы) захоўваецца. Працэдурныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй нормы ў пераходны перыяд, калі будзе павышацца пенсійны ўзрост (гэта значыць у 2017-2022 гадах), будуць дэталёва ўдакладнены ў працэсе прывядзення пенсійнага заканадаўства ў адпаведнасць з указам нумар 137.-0-

У Беларусі павышаецца пенсійны ўзростУ Беларусі павышаецца пенсійны ўзрост
Указам прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі - 58 гадоў.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі