Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2016, 12:32

Папскі легат перадасць беларускім грэка-католікам рэліквію святога Іасафата Кунцэвіча

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Легат Папы Францыска архібіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн у час урачыстасцей у Будславе перадасць беларускім грэка-католікам рэліквію архібіскупа Іасафата Кунцэвіча, паведамілі БЕЛТА ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

Крыстаф Шонбарн назначаны папскім пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якое пройдзе ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 1-2 ліпеня. Напярэдадні ён прыбыў у Мінск.

У Будславе кардынал Крыстаф Шонбарн разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім архібіскупам Тадэвушам Кандрусевічам прыме ўдзел у начной працэсіі са свечкамі, а таксама ў цэнтральным богаслужэнні 2 ліпеня.

"Візіт кардынала асаблівы для Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Ён таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі Беларускай праваслаўнай царквы і мае падарунак для невялікай Грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі", - гаворыцца на сайце Венскай архіепархіі.

Частка архібіскупскага адзення Іасафата Кунцэвіча, які прыняў пакутніцкую смерць у 1623 годзе, стане аб'ектам шанавання і благаславення для беларускіх грэка-католікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі