Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2016, 13:01

Папраўкі ў Паветраны кодэкс Беларусі спросцяць выкарыстанне грамадзянскіх авіядронаў

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў Паветраны кодэкс Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дроны таксама з'яўляюцца авіямадэлямі. Закон гэты прадугледжаны, каб аблягчыць дзейнасць людзей і арганізацый, якія займаюцца авіямадэлізмам. Гэта было дастаткова зарэгулявана. Неабходны былі дазвол, рэгістрацыя. Гэта вялікая нагрузка на дзяржустановы. Прынята рашэнне спрасціць гэту працэдуру, каб народ мог спакойна займацца. Дазвол будзе атрымаць прасцей. Яго практычна не трэба будзе атрымліваць", - растлумачыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Алег Белаконеў журналістам.

Пры гэтым ён адзначыў, што на фота- і відэаздымку з дапамогай авіядронаў, калі яна звязана з ваеннымі аб'ектамі, дазвол дае Генеральны штаб, у горадзе - Служба бяспекі Прэзідэнта, калі гэта неабходна. Ёсць аб'екты, якія здымаць забаронена, дадаў Алег Белаконеў.

Акрамя таго, выступаючы сёння ў Парламенце, начальнік Генштаба растлумачыў, што ў цэлым папраўкі выключаюць з поля дзеяння Паветранага кодэкса рэгуляванне дзейнасці, звязанай з выкарыстаннем авіямадэлей і іншай дзейнасці ў паветранай прасторы, якая "не ўяўляе пагрозы для палётаў паветраных суднаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі