Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2017, 11:17

"Паланэз" увайшоў у тройку лепшых сістэм залпавага агню ў свеце ў 2017 годзе

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" увайшла ў тройку лепшых у свеце ў 2017 годзе па версіі інтэрнэт-відэаканала "Арміі свету". Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Інтэрнэт-відэаканал склаў топ-10 рэактыўных сістэм залпавага агню ў свеце. Беларуская РСЗА на трэцім месцы пасля кітайскіх AR3 і WS-2D, якія размясціліся на другім і першым радку адпаведна.

У топ-10 прадстаўлены таксама РСЗА Ізраіля, Расіі, ЗША, Турцыі і іншых краін.

Рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" прызначана для паражэння адкрыта размешчанай і ўкрытай жывой сілы, небраніраванай і браніраванай ваеннай і ваенна-спецыяльнай тэхнікі, артылерыі, ракетных і зенітных ракетных комплексаў, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах базіравання і іншых аб'ектаў на далёкасці ад 50 км да 200-300 км з высокай дакладнасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі