Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 сакавіка 2018, 17:38

Пакупкі набываюць праз інтэрнэт 44 працэнты беларусаў

12 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Пакупкі праз інтэрнэт набываюць 44 працэнты беларусаў. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Барышнікава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"44 працэнты беларусаў купляюць тавары ў інтэрнэце. Прычым актыўна развіваецца трансгранічны інтэрнэт-гандаль. Так, 21 працэнт пакупнікоў набываюць тавары ў Кітаі, 11 працэнтаў - у Расіі", - сказала Ірына Барышнікава.

Асноўную частку інтэрнэт-пакупак складаюць нехарчовыя тавары - 80,8 працэнта. Пераважна беларусы купляюць бытавую тэхніку, адзенне і абутак, тавары для дома, спартыўныя тавары, аўтазапчасткі. "Асартымент тавараў, што купляюцца праз інтэрнэт, пастаянна пашыраецца", - адзначыла яна.

Па стане на 1 студзеня 2018 года ў гандлёвым рэестры зарэгістравана 16 тыс. 175 інтэрнэт-магазін, з якіх больш за 51 працэнт прыналежыць індывідуальным прадпрымальнікам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі