Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2017, 14:07

Пахаладанне прагназуецца ў Беларусі ў выхадныя

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пахаладанне чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На бягучым тыдні кастрычнік падарыў цёплае і ў асноўным без ападкаў надвор'е. Тэмпературны фон адпавядаў сярэдзіне верасня. Асабліва цёпла было ў паўднёвых раёнах, дзе ў дзённы час паветра прагравалася да плюс 20-22 градусаў. Але цяпло надоўга не затрымаецца: ужо ў бліжэйшыя суткі стане прыкметна халадней, на паўночным усходзе краіны ў начны час тэмпература панізіцца да нуля", - сказалі ў Гідрамеце.

У пятніцу, 20 кастрычніка, надвор'е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халаднаватай паветранай масе. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, удзень - 7-12 градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе будзе цяплей: уначы - 7-9 градусаў вышэй за нуль, у другой палавіне дня тэмпература павысіцца да плюс 13-15.

"У выхадныя чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературнага рэжыму. У паўночна-ўсходніх раёнах тэмпература паветра апусціцца ніжэй за нуль. Але такое надвор'е цалкам адпавядае календару", - адзначылі ў Гідрамеце. У суботу і нядзелю надвор'е будзе ў асноўным вызначаць перыферыя халоднага антыцыклону, шлях якога пройдзе са Скандынавіі на цэнтральныя раёны Расіі. У заходніх раёнах Беларусі праявіцца ўплыў франтальнага раздзелу.

У суботу, 21 кастрычніка, ноччу ў некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, днём пераважна па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, на астатняй тэрыторыі будзе ў асноўным без ападкаў. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень - 4-10 градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе будзе цяплей: ноччу - 5-9 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 11-13.

Уначы ў нядзелю ў некаторых раёнах па паўднёвым захадзе, удзень месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень - 4-10 градусаў цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах начная тэмпература будзе 4-7 градусаў вышэй за нуль, дзённы максімум - плюс 11-13.

У панядзелак, 23 кастрычніка, пад уплывам франтальнай сістэмы, што перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы, пераважна па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе пры праясненнях панізіцца да нуля - мінус 4. Удзень - 3-9 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах - да плюс 12.

У аўторак, 24 кастрычніка, франтальныя раздзелы абумовяць на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег, слабы галалёд. У некаторых раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе плюс 2-8 градусаў. Ноччу па паўночным усходзе будзе каля нуля, днём у паўднёва-заходніх раёнах - плюс 9-11.

Уначы ў сераду месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. Ноччу па паўночным усходзе магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература паветра начная - 2-8 градусаў вышэй за нуль, пры праясненнях - каля нуля. Удзень - 3-9 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - плюс 10-13.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі