Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 красавіка 2017, 11:22

Падрыхтаваныя на аснове матэрыялаў БЕЛТА фотавыстаўкі прадстаўлены ў Рызе

11 красавіка, Рыга /Кар. БЕЛТА/. Дзве фотавыстаўкі, заснаваныя на матэрыялах з архіваў Беларускага тэлеграфнага агенцтва і пасольства Беларусі ў Латвіі, адкрыліся 10 красавіка ў Рызе. Як перадае карэспандэнт БЕЛТА, прэзентацыя экспазіцый адбылася ў час урачыстых мерапрыемстваў з нагоды 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Латвіяй.

Фотаматэрыялы, прадстаўленыя ўвазе гледачоў у Латвійскай нацыянальнай бібліятэцы, прысвечаны дзвюм асноўным тэмам. Фотавернісаж "Беларусь сёння" знаёміць з сучасным жыццём беларускага грамадства і найбольш значнымі дасягненнямі краіны ў розных сферах. Другая выстаўка "25 гадоў дыпламатычным адносінам паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай" уключае здымкі, прысвечаныя ўзаемнаму супрацоўніцтву і ключавым падзеям за чвэрць стагоддзя, а таксама арыгіналы важнейшых двухбаковых дакументаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, дзяржсакратар латвійскага МЗС Андрэйс Пілдэговічс, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Латвіі Марына Даўгаполава, генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук, прадстаўнікі нацыянальных бібліятэк дзвюх краін, вядучых міністэрстваў, навуковых і дзелавых колаў, творчай інтэлігенцыі Латвіі.

Дзяржсакратар МЗС Андрэйс Пілдэговічс адзначыў, што Латвія са свайго боку прыкладае нямала намаганняў у справе нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС. Ён таксама выказаў упэўненасць, што беларуска-латвійскія кантакты, што дэманстравалі апошнія гады добрую дынаміку, будуць інтэнсіўна развівацца і ў далейшым.

Гасцям мерапрыемства быў прадэманстраваны арыгінал трэцяга выдання Статута Вялікага Княства Літоўскага (1588 год), які захоўваецца ў Латвійскай нацыянальнай бібліятэцы.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша перадаў у дар латвійскім калегам факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі