Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 ліпеня 2016, 16:55

Падрахункавыя лічбы ў жыроўках у дэнамінаваных і недамінаваных грашах могуць не супадаць

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрахункавыя лічбы ў жыроўках у дэнамінаваных і недамінаваных грашах могуць не супадаць. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" Алег Сядзельнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэнамінаваны сумы па кожнай паслузе паасобку. Складваць іх неабходна па слупку. Сума ў недамінаваных і дэнамінаваных рублях можа не супадаць з-за акруглення", - сказаў Алег Сядзельнік.

У чэрвеньскіх жыроўках сумы за жыллёва-камунальныя паслугі пазначаны ў двайным фармаце. Гэта зроблена для таго, каб людзям было прасцей разабрацца ў рахунку-паведамленні. У наступных жыроўках усе сумы будуць пазначаны ў дэнамінаваных грашах. Але падрахункувую лічбу адлюструюць і ў новых, і ў старых рублях - так грамадзянам будзе прасцей арыентавацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі