Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2016, 11:08

Падпіска на прафесійныя выданні па рэкамендацыйным прынцыпе з'яўляецца абгрунтаванай - Давыдзька

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэкамендацыйны прынцып падпіскі, які прымяняецца да прафесійных выданняў, з'яўляецца цалкам абгрунтаваным. Такі пункт гледжання выказаў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька ў час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай 24 верасня ў ранішнім суботнім эфіры канала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Медыяэксперт прапанаваў калегам абмеркаваць падпісную кампанію і наколькі апраўданы рэкамендацыйны характар падпіскі на тыя ці іншыя выданні. На яго думку, любы спецыяліст павінен быць у курсе ўсіх новаўвядзенняў і змяненняў, якія адбываюцца ў сферы яго дзейнасці, найбольш аператыўную і шырокую інфармацыю тут могуць даць менавіта тэматычныя выданні.

"Асабіста мне важна, каб спецыяліст, медык ці ваенны, а таксама чалавек, які знаходзіцца на дзяржаўнай службе або працуе ва ўстанове, якая вызначае палітыку эканамічную, сацыяльную і іншую палітыку дзяржавы, быў добра інфармаваны і разбіраўся ў сваёй сферы. Калі ён не дасведчаны - ён проста перастае быць спецыялістам", - перакананы Генадзь Давыдзька.

Галоўны рэдактар штотыднёвіка "Аргументы и факты в Беларуси" Ігар Сакалоў у час дыскусіі выказаў меркаванне, што ў падтрымцы з боку адміністрацыйнага рэсурсу маюць патрэбу дзяржаўныя дзіцячыя выданні. "Таму што нам, дарослым, трэба кантраляваць, што чытаюць дзеці і якімі яны выхоўваюцца. Гэтак жа трэба рабіць і ў інтэрнэце. Мы цудоўна разумеем, што дзіця само не можа зрабіць усвядомлены выбар, пакуль яно не пасталее", - лічыць Ігар Сакалоў.

Удзельнікі сустрэчы "Клуба рэдактараў" падтрымалі гэты тэзіс, падкрэсліўшы, што дарослыя павінны дасканала сачыць за тым, як фарміруецца дзіцячая свядомасць, на якую ўплываюць вельмі многія фактары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі