Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2016, 12:15

Па ўсходзе Беларусі 28 чэрвеня прагназуюцца навальніцы і моцныя ліўні

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ўсходзе Беларусі 28 чэрвеня чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру, у некаторых раёнах - град, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна будзе без ападкаў.

Вецер чакаецца паўночны, паўночна-заходні, 4-9 метраў у секунду. Пры навальніцах месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 12-17 градусаў, па паўднёвым усходзе - 18-20 градусаў цяпла. Днём - ад плюс 20 па поўначы да 28 градусаў вышэй за нуль па поўдні.

Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі