Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2018, 19:59

Па праекце пастановы аб парадку ідэнтыфікацыі інтэрнэт-каментатараў паступіла 16 зваротаў

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па праекце пастановы Савета Міністраў "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу" паступіла 16 зваротаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

Грамадскае абмеркаванне праходзіла на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі, яно завершана. "10 з паступіўшых зваротаў не змяшчаюць прапаноў або змяшчаюць прапановы, якія не адносяцца да прадмета прававога рэгулявання абмяркоўваемага праекта пастановы ўрада. 6 прапаноў будуць дадаткова прааналізаваны ў ходзе дапрацоўкі праекта нарматыўнага прававога акта", - гаворыцца на сайце ведамства.

Як паведамлялася, ідэнтыфікаваць каментатараў у інтэрнэце прапануецца па нумары тэлефона. Гэта прапанова ўвайшла ў праект палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі