Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2017, 10:39

Па факце гібелі Аляксандра Коржыча ўзбуджана каля 15 крымінальных спраў - Канюк

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па факце гібелі радавога Аляксандра Коржыча ўзбуджана каля 15 крымінальных спраў, прыкладна столькі ж фігурантаў справы. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ведаю, што ўзбуджана каля 15 крымінальных спраў. Прыкладна столькі ж чалавек не прыцягваюцца, а з'яўляюцца проста фігурантамі", - сказаў Аляксандр Канюк.

Ён адзначыў, што пракуратура не проста сочыць за расследаваннем, а разам са Следчым камітэтам з'яўляецца адным з галоўных дзеючых органаў. Аляксандр Канюк падкрэсліў, што трымае крымінальную справу на пастаянным кантролі. "Я сустракаўся з маці Коржыча, размаўляў з ёю. Яна будзе прымаць удзел у некаторых следчых дзеяннях, як гэта належыць па законе", - сказаў генпракурор. Раскрываць падрабязнасці Аляксандр Канюк адмовіўся.

Як паведамлялася, цела Аляксандра Коржыча, які праходзіў тэрміновую службу з мая, было знойдзена 3 кастрычніка ў падвальным памяшканні аднаго з будынкаў на тэрыторыі воінскай часці ў Барысаўскім раёне. Згодна з папярэднімі данымі, прычынай смерці стала механічная асфіксія ад сціскання органаў шыі пятлёй ад рэменя пры павешанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі